# Камянецкая вежа

читать 3 мин.
0 25

Камянецкая вежа - унікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідства другой палавіны XIII стагоддзя ў горадзе Камянец Брэсцкай вобласці. Вежа адносіцца да тыпу валынскіх і мае агульныя рысы з вежамі-данжонамі, распаўсюджанымі ў XII-XIII стагоддзях у Заходняй Еўропе. Вежа ў Камянцы была абарончай і мае мала элементаў архітэктурна-дэкаратыўнай пластыкі. У XIV-XVII стагоддзях вежа вытрымлівала набегі крыжаносцаў, штурмы войскаў польскіх і літоўскіх князёў, каля яе сцен змагаліся арміі Рэчы Паспалітай, Швецыі і Маскоўскай дзяржавы.

Перепост
Прочитать полностью